Поздравления с 25-летием Республиканского центра национальных культур

 

∗∗∗

 

Асацыяцыя “BELLARUS “

Шчыра віншуе Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур  і яго кіраўніцу В.В Антоненка з  25 годзем!

Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем, вялікую паздяку за вашу, так усім нам патрэбную працу і падтрымку, якую мы заўжды атрымліваем ад вашага Цэнтра,  пажаданні ўсяго самага найлепшага: моцнага здароўя ўсім працаўнікам Цэнтра, дабрабыту, поспехаў у творчых пошуках і іх здзяйснення.

З павагай,

  Таццяна Пумпулева і асацыяцыя “BELLARUS “ (Неапаль, Італія).

 

∗∗∗

 

 

∗∗∗

 

 

∗∗∗

 

Уважаемая Ольга Витальевна!

Местная общественная организация «Белорусская национально – культурная автономия «Нёман» г.о.Тольятти» и творческие коллективы Народный ансамбль белорусской песни «Купалiнка», детский ансамбль «Зорачкi» поздравляют Вас и весь дружный коллектив  с 25 летним юбилеем! Желаем Вам отличного здоровья на долгие годы, радости, достатка и благополучия, неисчерпаемой энергии  и вдохновения во всех творческих планах.  Надежных друзей и соратников.

 

С уважением,

Председатель правления МОО №БНКА «Нёман» г.о.Тольятти» Л.И.Демина

МОО №БНКА «Нёман» г.о.Тольятти».

 

∗∗∗

 

 

∗∗∗

 

Паважаныя сябры!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з  25-годдзем Вашой дзейнасці.
Ад шчырай душы жадаем Вам і Вашым родным і блізкім моцнага здароўя і радасці.  Няхай у Вашых дамах заўсёды пануюць мір, згода і любоў.

З павагай,

сябры грамадскай арганізацыі «Украінска-беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Сузор’е»», Мелітопальськая ПШ №17 .

 

∗∗∗

 

Паважаныя сябры Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур!

Віншуем Вас з 25-годдзем вашай дзейнасці. Беларуская нацыанальная суполка Чарнігава шчыра зычыць Вам, вашым родным

моцнага  здароўя, плёну ў працы, дабрабыту, шчасця ў жыцці.

З павагаю,

беларусы Чарнігава.

 

∗∗∗

 

 

∗∗∗

Са святам Вас, дарагія сябры!

 

Для мяне Вы дарагія ў поўным сэнсе гэтага слова! Маё знаёмства з Рэспубліканскім  цэнтрам  нацыянальных культур пачалося з першых крокаў яго дзейнасці, яшчэ калі ўстанова знаходзілася па вуліцы Янкі Купалы. Я ўдзячны ўсім супрацоўнікам, што працавалі ў гэтай вельмі патрэбнай установе на працягу чвэрці стагоддзя за шчырасць, дабразычлівасць, гасціннасць. Вы бескарысліва дапамагалі нам сувенірамі, літаратурай і іншамі метадычнымі дапаможнікамі. На крылах я ляцеў кожны год на родную Буда-Кашалёўшчыну. Наведаўшы маці, я абавязкова спяшаўся ў Мінск і акрылены новымі падарункамі ад Цэнтра вяртаўся ў Крым, каб парадаваць землякаў новымі здабыткамі. Па сённяшні дзень мы ўпрыгожваем нашы сустрэчы цудоўнымі творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва таленавітых майстроў роднай Беларусі. А сцэнічны касцюм, у якім я выходжу на канцэртныя пляцоўкі амаль 25 гадоў, здзіўляе і захапляе ўсіх! Хаця і “вырас” крыху з яго. Берагу! Ганаруся! Шчыры дзякуй Вам за беларускія строі ад землякоў Алушты, Сімферопаля, Феадосіі, Севастопаля, за цікавыя стажыроўкі кіраўнікоў творчых калектываў Крыму. Усё што мы робім у далечыні ад нашай Бацькаўшчыны, МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З ВАМІ на карысць нашай БЕЛАРУСІ!

З ЮБІЛЕЕМ ВАС! Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і надалей плённых здабыткаў у захаванні беларускай самабытнасці! І няхай Мікола — Цудатворца дапамагае Вам ва ўсіх справах!

 

 Заслужаны працаўнік культуры Рэспублікі Крым,

старшыня  беларускай грамады “Сябрына”, г. Алушта,

Віталій Бартохаў.

 

∗∗∗